Учора 100 гадоў споўнілася легендарнаму знаку Hollywood
Легендарны знак Hollywood упершыню з'явіўся 13 ліпеня 1923 года.
14.07.2023 / 19:49
Спачатку гэта быў надпіс Hollywoodland, які рэкламаваў продаж зямель і нерухомай маёмасці. Але ў 1949-м падчас рамонту ён страціў апошнія чатыры літары і стаў галоўным сімвалам кінаіндустрыі і галівудскай «фабрыкі мрояў».
Сімвалічна, што якраз учора, 13 ліпеня, у Галівудзе пачаўся маштабны страйк акцёраў, які пагражае ўсёй індустрыі кінавытворчасці ў ЗША.
Чытайце таксама:
«Індыяна Джонс і Цыферблат лёсу»: 80-гадовы Харысан Форд зноў у ролі авантурнага археолага