За хабар затрымалі галоўнага тэхнолага аднаго з гродзенскіх прадпрыемстваў
37-гадовага галоўнага тэхнолага філіяла аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў Гродна затрымалі з доказамі злачынства аператыўнікі УБЭЗ, як паведамляе Hrodna.life.
14.07.2023 / 16:32
Скрыншот відэа
Тэхнолаг нібыта за ўзнагароджанне вырашаў пытанні па арганізацыі закупак таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. З лістапада мінулага года ён атрымаў у якасці хабараў больш за 18 тысяч рублёў.
Затрымалі мужчыну тады, калі ён атрымаў грошы ад прадстаўніка прыватнага прадпрыемства. Грошы ён схаваў у бардачку.
Па гэтым факце завялі крымінальную справу.
Таксама цяпер у судах Гродна за хабар судзяць кіраўніка Адзінага інфармацыйнага разлікова-касавага цэнтра і кіраўніка падраздзялення «Гродна Азот».
Чытайце таксама:
Затрымлівалі прарэктара віцебскай ветакадэміі, які аперыраваў вожыка. Яго чакае суд
Даў 100 даляраў. За хабар інспектару ДАІ затрыманы бяспраўнік