За абразу Лукашэнкі асудзілі грамадзяніна Польшчы
Гэта стала вядома з «экстрэмісцкага спіса».
14.07.2023 / 13:52
Згодна з «пералікам грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» ўступіў у законную сілу прысуд суда Цэнтральнага раёна Мінска ў дачыненні да грамадзяніна Польшчы Роберта Тампалы.
Яго абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады), піша «Вясна».
Які тэрмін прызначылі паляку, невядома. Аднак паведамляецца, што 54-гадовы мужчына ўжо «адбывае пакаранне».