Для Паўла Мажэйкі і Юліі Юргілевіч пракурор просіць пакаранне ў выглядзе шасці гадоў калоніі
Сёння ў судовым працэсе адбыліся спрэчкі бакоў.
14.07.2023 / 11:52
Юлію Юргілевіч у суд прывялі ў робе з надпісам «Карцар №2»
20 ліпеня абвінавачваным дадуць выступіць з апошнім словам, як піша «Белсат».
Юлію і Паўла абвінавачваюць па ч. 2 арт. 361-4 КК за «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна групай асоб па папярэдняй змове».
***
Павел і Юлія адмаўляюць віну.
Юргілевіч заявіла, што яе трымаюць у «свінскіх умовах» і не далі азнаёміцца са справай.
Да суда фігуранты адмовіліся даваць паказанні, у судзе Мажэйка адказвае на пытанні выбарачна. Бацька журналіста Іван Мажэйка адмовіўся сведчыць супраць сына.
Наколькі ведае жонка Мажэйкі Ірына Чарняўка, Паўла і Юлію прыводзяць на працэс у кайданках, але здымаюць іх на час пасяджэння.
Юлію прывялі ў суд у робе з надпісам «Карцар №2».
Справу разглядае рэкардсмен па палітычных прысудах суддзя Максім Філатаў, які даў Вітольду Ашурку пяць гадоў калоніі.
Чытайце таксама:
Другі дзень суда над Мажэйкам і Юргілевіч. Юлія заявіла, што яе трымаюць у «скоцкіх умовах»