Палітзняволены байкер Андрэй Іванюшын выйшаў на волю

Стала вядома, што 2 чэрвеня Андрэй Іванюшын выйшаў на волю са шклоўскай калоніі №17, цалкам адбыўшы тэрмін, як паведамляе «Вясна». У зняволенні ён адбыў 2 гады, 4 месяцы і 1 дзень.

13.07.2023 / 19:11

Андрэя абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК).

Інцыдэнт адбыўся 19 верасня 2020 г. каля мінскага ГЦ «Еўропа», калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць.

1 лютага 2021 года ў межах крымінальнай справы Андрэй Іванюшын быў узяты пад варту. Ужо 26 лютага 2021 года яго асудзілі да 2,5 года калоніі.

Чытайце таксама:

У Ваўкавыску затрымалі Віктара Баркета

Мандат спецдакладчыка ААН па Беларусі працягнулі яшчэ на адзін год

КДБ выключыў з тэрарыстычнага спіса Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапегу

Nashaniva.com