Украіна за 10 дзён уладкавала на мяжы з Беларуссю 30 мінных палёў

За апошнюю дэкаду чэрвеня ўкраінскі бок уладкаваў 30 супрацьтанкавых мінных палёў і загарод з выкарыстаннем больш за 5,8 тысячы мін. 

13.07.2023 / 17:49

 

Фота: facebook.com/JointForcesCommandAFU

Акрамя таго, уздоўж мяжы абсталявалі каля 5 тысяч метраў траншэй і 6,5 тысячы метраў супрацьтанкавых равоў, збудавалі 80 перакрытых шчылін, хованак і агнявых пазіцый для асабовага складу, а таксама агнявых пазіцый для цяжкай тэхнікі.

Фота: facebook.com/JointForcesCommandAFU

«Мы разумеем, што лінія дзяржаўнай мяжы з нашымі паўночнымі суседзямі ў цывільным выглядзе нам яшчэ доўга не спатрэбіцца, паколькі па той бок мяжы сяброў у нас няма. Пастаўленая задача зрабіць памежную паласу для ворага непраходнай», — заявіў камандуючы Аб'яднаных сіл Украіны Сяргей Наеў.

Фота: facebook.com/JointForcesCommandAFU

Па словах Наева, такія меры прадухіляць пранікненне на тэрыторыю Украіны дыверсійных груп і бранятанкавай тэхнікі.

Чытайце таксама:

Кіеў заявіў пра ўзмацненне УСУ на беларускай мяжы

Мінабароны рыхтуецца прыняць на беларускіх палігонах расійскія падраздзяленні і вагнераўцаў

Мяжу Украіны з Беларуссю ўзмацнілі асабовым складам і тэхнікай праз падзеі вакол Запарожскай АЭС — генерал Наеў

Nashaniva.com