Мандат спецдакладчыка ААН па Беларусі працягнулі яшчэ на адзін год

13 ліпеня на 53-й сесіі Рады па правах чалавека адбыліся разгляд і галасаванне па рэзалюцыі па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Рэзалюцыя прадугледжвае прадаўжэнне мандата спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі на адзін год і заклікае ўлады ўзаемадзейнічаць з ім і вярнуцца да дыялогу, а таксама даць яму магчымасць наведваць Беларусь і камунікаваць з зацікаўленымі асобамі ва ўрадзе і з ліку грамадзянскай супольнасці. 

13.07.2023 / 16:02

Згодна з праведзеным галасаваннем рэзалюцыя была прынятая:

Такое рашэнне абумоўлена ў тым ліку тым, што ўлады Беларусі працягваюць ціснуць на грамадзянскую супольнасць і пераследаваць праваабаронцаў.

Такім чынам, мандат спецдакладчыка па Беларусі быў прадоўжаны яшчэ на адзін год.

Чытайце таксама:

КДБ выключыў з тэрарыстычнага спіса Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапегу

Псіхіятрычная экспертыза над Палінай Шарэндай-Панасюк не адбылася

Неабходныя грошы на дапамогу сям'і Алеся Пушкіна сабралі за некалькі гадзін

Nashaniva.com