Акцёр Павел Харланчук развёўся з жонкай — актрысай Ганнай Южаковай

Пра развод Ганна Южакова напісала ў фэйсбуку. Развод адбыўся яшчэ ў студзені, але Ганна паведаміла пра гэта цяпер.

13.07.2023 / 14:50

Павел Харланчук і Ганна Южакова

«Каб адным махам адказаць на мноства пытанняў: чаму змяніла прозвішча ў профілі, а дзе, а як і гэтак далей», — патлумачыла яна.

Пара разам пражыла амаль дваццаць гадоў.

У іх пяцёра дзяцей — трое сваіх і двое прыёмных.

Павел Харланчук — зорка Купалаўскага тэатра, ён пакінуў тэатр у 2020-м. У інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе» акцёр казаў, што нават не спрабаваў шукаць працу ў Беларусі і вырашыў з'ехаць у Маскву. З 2021-га Харланчук лічыцца ў трупе Маскоўскага губернскага тэатра пад кіраваннем Сяргея Бязрукава.

«Масква — гэта вымушаны крок. Калі б была магчымасць працаваць і зарабляць у Беларусі… Без Купалаўскага мне жыць цяжка. Калі б быў выбар, я ні хвіліны не вагаўся б. Калі б улада дала магчымасць былым купалаўцам існаваць у іншым памяшканні, думаю, з гледачамі праблемы не было б», — каментаваў у 2021-м Харланчук.

Чытайце таксама:

«У Купалаўскім цяпер працуюць людзі, якія раней казалі: навошта гэта беларуская мова?» Вялікая гутарка з Паўлам Харланчуком

Nashaniva.com