Праваабаронца Валянцін Стэфановіч упершыню за два гады патэлефанаваў жонцы
«Валік дазваніўся! Першы раз за два гады. Па адчуваннях, як быццам два тыдні прайшло», — напісала Аліна Стэфановіч у сваім фэйсбуку.
13.07.2023 / 09:56
Заўтра спаўняецца роўна два гады, як затрымалі праваабаронцаў «Вясны» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча. У сакавіку гэтага года ім вынеслі прысуд. Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму далі 10 гадоў калоніі, Стэфановічу — 9 гадоў, Лабковічу — 8 гадоў.
Валянцін Стэфановіч адбывае пакаранне ў ПК №15 пад Магілёвам.
Чытайце таксама:
Вясноўца Валянціна Стэфановіча накіравалі ў калоніі на чыстку кабеляў
Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: Стаміўся жыць у паўзмрочным душным падвале
Стэфановіч: Я не здамся ніколі
«Пасля зімы наступае Вясна, і Вясна прыйдзе незваротна». Апошняе слова Валянціна Стэфановіча