У расійскай Дзярждуме пацвердзілі гібель генерала Цокава

Дэпутат Дзярждумы Андрэй Гурулёў, былы камандуючы 58-й арміяй, у эфіры «Расіі 1» пацвердзіў, што ва Украіне загінуў камандзір 144-й мотастралковай дывізіі генерал-лейтэнант Алег Цокаў.

12.07.2023 / 19:13

«На жаль, ён па-геройску загінуў, гэты чалавек заслугоўвае вялікай павагі, мае шалёны аўтарытэт ва ўзброеных сілах, і гэта праўда», — заявіў Гурулёў.

Ён таксама расказаў, што Цокаў у верасні 2022 года быў цяжка паранены, але вярнуўся на вайну.

Чытайце таксама:

«Ведалі, дзе спыніўся на адпачынак таварыш генерал». Украінцы знішчылі яшчэ аднаго расійскага генерала

Nashaniva.com