У цэнтры Рыгі прыспусцілі беларускі сцяг у знак жалобы па Алесю Пушкіну

Каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Рызе прыспусцілі беларускі сцяг у знак жалобы па беларускім мастаку Алесю Пушкіну, які памёр 11 ліпеня, як паведамляе тэлеграм-канал «Беларусы Латвіі».

12.07.2023 / 17:04

Фота: Reform.by

Мясцовыя беларусы збіраюцца ў гэтым месцы сёння ў 17:00.

Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы. 

Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.

Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года і праз год асуджаны на пяць гадоў калоніі па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.

У яго засталіся чацвёра дзяцей.

Чытайце таксама:

«Шанцаў на выратаванне не было». Падрабязнасці смерці мастака Алеся Пушкіна

Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні

«А теперь давайте еще раз, на нормальном языке». Што адбывалася з Алесем Пушкіным за кратамі

«Пры нявысветленых абставінах». Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

У розных гарадах Еўропы адбыліся акцыі памяці Алеся Пушкіна ФОТЫ

Nashaniva.com