Мінскі аэрапорт запусціў у тэлеграме віртуальнага памочніка для пасажыраў
У тэлеграме з'явіўся чат-бот, з дапамогай якога пасажыры сталічнага аэрапорта могуць атрымаць інфармацыю па большасці пытанняў без звароту ў даведачную службу. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
12.07.2023 / 16:46
Фота:t.me/MinskNationalAirport
Пакуль чат-бот можа даваць інфармацыю пра прыбыццё і вылет рэйсаў, правоз багажу, транспарт, на якім можна дабрацца да аэрапорта, паслугі, якія аказваюцца аэрапортам. А таксама дапаможа пры звароце ў бюро знаходак і з вырашэннем праблем, якія асабліва часта ўзнікаюць у пасажыраў.
Па словах распрацоўшчыкаў, працэс пошуку інфармацыі з дапамогай бота займае некалькі секунд. Пры гэтым адначасова сэрвіс можа апрацоўваць неабмежаваную колькасць запытаў. Працуе ён 24 гадзіны ў дзень.
Раней у мінскім аэрапорце ўсталявалі новыя табло і сістэму навігацыі.
Чытайце таксама:
У Мінску задумаліся над авіярэйсам, які злучыць Беларусь і Кубу