У Дзярждуме Расіі расказалі, куды дзеўся Суравікін

Старшыня Камітэта абароны расійскай Дзярждумы Андрэй Картаполаў заявіў, што намеснік камандуючага аб'яднанай групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне Сяргей Суравікін цяпер адпачывае. Аднак не ўдакладніўшы, дзе канкрэтна.

12.07.2023 / 15:24

Сяргей Суравікін. Фота: AP

«Ён [Суравікін] адпачывае цяпер пакуль. Недаступны», — сказаў Картаполаў.

Пры гэтым кіраўнік камітэта заявіў, што сам не кантактуе з генералам, які знік з публічнай прасторы. Ён таксама не ўдакладніў, дзе канкрэтна можа адпачываць Суравікін, як піша «Медуза».

У панядзелак Міністэрства абароны Расіі паказала відэа, на якім быў паказаны начальнік Генштаба Узброеных сіл Расіі Валерый Герасімаў, які ўпершыню пасля бунту групы «Вагнер» з'явіўся ў эфіры. Ён заслухаў даклад начальніка штаба Паветрана-касмічных сіл Расіі Віктара Афзалава, а не самога Суравікіна.

Знікненне Суравікіна парадзіла мноства чутак наконт яго лёсу.

Nashaniva.com