Уладзімір Зяленскі назваў вынікі саміту НАТА «добрымі»

Падчас супольнай прэс-канферэнцыі з генсакам альянсу Енсам Столтэнбергам прэзідэнт Украіны падзякаваў лідарам краін-саюзніц за падтрымку Украіны вайсковай дапамогай. Таксама ён выказаў падзяку за рашэнне скараціць шлях Кіева ў альянс.

12.07.2023 / 13:31

Уладзімір Зяленскі і Енс Столтнберг; Фота Mindaugas Kulbis / AP

«Вынікі саміту НАТА добрыя, але калі было запрашэнне [Кіева ў альянс], яны былі б ідэальнымі, — адзначыў Уладзімір Зяленскі. — Украіна разумее, што не можа быць сябрам НАТА, пакуль ідзе вайна. Але выразныя сігналы аб тым, што гэта адбудзецца, сёння гучалі ўпэўнена. Я так разумею, што гэта адбудзецца тады, калі будзе бяспечна на нашай зямлі».

У сваю чаргу, Столтэнберг паўтарыў, што Украіна як ніколі блізкая да НАТА, але яе запросяць у альянс, калі саюзнікі пагодзяцца, што выкананы ўсе ўмовы.

Nashaniva.com