Нямеччына перадасць Украіне 25 танкаў Leopard і дзве ўстаноўкі ЗРК Patriot

Улады Нямеччыны ўхвалілі перадачу УСУ дадатковага ўзбраення на суму 700 млн еўра.

11.07.2023 / 14:54

Танк Leopard. Фота: Wikimedia Commons

Міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыус заявіў на саміце ў Вільні, што новы пакет «служыць прыярытэтам Украіны — СПА, танкі, артылерыя».

Паводле папярэдніх звестак, Украіна атрымае 40 баявых машын пяхоты Marder, 25 баявых танкаў Leopard 1, пяць браняваных рамонтна-эвакуацыйных машын, а таксама дзве пускавыя ўстаноўкі для зенітных ракет Patriot.

Акрамя таго, Нямеччына збіраецца перадаць Кіеву 20 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў, пяць тысяч дымавых боепрыпасаў, а таксама разведвальныя беспілотнікі і сродкі абароны ад дронаў.

Nashaniva.com