Інаўгурацыйны саміт Украіна — НАТА адбудзецца заўтра
Інаўгурацыйны саміт Украіна — НАТА адбудзецца заўтра, на ім будзе прапанаваны план уваходжання Украіны ў Альянс, паведаміў сёння ў Вільні генеральны сакратар Енс Столтэнберг.
11.07.2023 / 11:17
Фота: Getty Images
Столтэнберг працягвае казаць намёкамі адносна набліжэння Украіны да Альянсу.
У размове з журналістамі ён сказаў, што «ўпэўнены», што НАТА зробіць рашучыя дзеянні ў дачыненні да Украіны. Паводле яго, цяпер саюзнікі завяршаюць працу над камюніке.
У кароткім уступным слове Столэнберг дадаў: «Украіна стала нашмат бліжэй да НАТА, ужо час адлюстраваць гэта ва ўсіх пастановах НАТА».
Чытайце таксама: