У Мінску выставілі на продаж яшчэ адну запраўку «Трайпла»

АЗС, што належыць кампаніі апальнага бізнэсмена Юрыя Чыжа «Трайпл», якая знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва, будзе прададзеная на таргах 4 жніўня. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце ЗАТ «Белрэалізацыя».

10.07.2023 / 15:59

Пачатковая цана аб'екта складае 3 277 138,8 рубля. У час таргоў яна можа быць зменшаная да прыкладна 2,95 млн. З абцяжаранняў у дакументах згадваецца дзве дзейныя дамовы арэнды.

АЗС размешчаная ў Мінску па адрасе вул. Герояў Сталінграда, 2. Акрамя аўтазаправачнага комплексу, у яе склад уваходзіць таксама аўтамыйка і гандлёвае абсталяванне.

У чэрвені на продаж было выстаўлена яшчэ дзве аўтазаправачныя станцыі, якія належалі кампаніі «Трайпл», размешчаныя на трасе М-1.

Чытайце таксама:

Юрый Чыж вярнуў пад сваё кіраванне галоўны актыў сям'і ў Расіі

Вядомае ўсім кафэ ў самым цэнтры Мінска выставілі на продаж. Цана — больш за 2 мільёны даляраў

Чыж: Пакуль я сядзеў, сям’я скарысталася сітуацыяй і завалодала бізнэсам

Nashaniva.com