Італія замарозіла актывы расійскіх алігархаў на два мільярды еўра
Гэта агульная сума актываў, якія падпалі пад санкцыі ад пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года і да канца чэрвеня 2023 года.
10.07.2023 / 15:19
Пад санкцыі трапілі банкаўскія рахункі, нерухомая маёмасць і аб'екты раскошы, напрыклад, яхты і аўтамабілі.
Сярод іншага таксама замарожаны фінансавыя актывы 80 расіян на 330 млн еўра, паведаміў у сваім тэлеграме кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.