Лукашэнка паабяцаў шырокапалосны інтэрнэт у кожную вёску

У 2025 годзе беларускае сяло будзе забяспечана шырокапалосным інтэрнэтам, як заявіў Лукашэнка ў час размовы з працоўным калектывам «Магілёўліфтмаша», пра гэта піша «Спутнік».

10.07.2023 / 11:55

Фота: Contributor / Getty Images

«План ёсць у 2025 годзе гэтую тэму закрыць, каб у кожнага быў шырокапалосны інтэрнэт», — сказаў ён.

На яго думку, беларусам трэба паказаць, як бяспечна карыстацца глабальнай сеткай інтэрнэт, бо «вялікая гэта рэч, але і памыйніца добрая».

Чытайце таксама:

«Тры правалы ў цябе па вобласці». Лукашэнка паехаў у Магілёўскую вобласць

Nashaniva.com