Выйшла настолка для беларусаў. Яна пра тое, што вы рабілі і чаго ніколі не рабілі ў Беларусі

Выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла настольную гульню «Я ніколі не». Гульня прыдумана для дарослых, для стварэння добрага настрою ў кампаніі.

10.07.2023 / 09:59

У калодзе — 110 картак, на кожнай — важная дэталь з жыцця большасці беларусаў.

Удзельнікі па чарзе бяруць карткі і зачытваюць услых. Тыя гульцы, хто хаця б аднойчы рабілі тое, што там напісана, нясуць «пакаранне» (якое — вырашыце ў кампаніі) і дзеляцца сваімі гісторыямі, як гэта было.

Калі ніколі гэтага не рабілі, прапускаеце круг, чакаеце наступнай карткі, а гэтую запісваеце ў свой спіс «што зрабіць у Беларусі».

Гульня хутка з'явіцца ў Вільні, Варшаве, Уроцлаве. Але заказы праз сайт ужо высылаюць па свеце.

 

Nashaniva.com