Украінскі рэжысёр і былы палітвязень Крамля Алег Сянцоў атрымаў кантузію
Украінскі рэжысёр, былы палітвязень Крамля Алег Сянцоў атрымаў кантузію на фронце. Здарылася гэта ўчора.
09.07.2023 / 21:24
Скрын відэа Сянцова пасля кантузіі з фронту
Відэазварот вайсковец выклаў у сябе ў фэйсбуку. Ён запісаў яго адразу пасля атрымання кантузіі, лежачы на зямлі.
Сянцоў расказаў, што быў блізкі бой, трое ваяроў атрымалі раненні. Адзначыў, што ў яго няцяжкая кантузія і ён чакае, пакуль яго забяруць.
Вайсковец у подпісе да відэа адзначыў, што сёння знаходзіцца ў шпіталі і адчувае сябе лепей.
Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў у маі 2014 года быў затрыманы расійскімі ўладамі ў Крыме па абвінавачанні ў падрыхтоўцы тэрактаў. Яго асудзілі да 20 гадоў няволі. У верасні 2019 года яго вызвалілі і абмянялі разам з іншымі палітвязнямі.
У 2022-м ён пайшоў абараняць Украіну. У чэрвені яму прысвоілі званне малодшага лейтэнанта.