Зорка «Чэлсі» Джон Тэры вярнуўся ў клуб
42-гадовы футбаліст будзе працаваць у Акадэміі клуба.
08.07.2023 / 08:12
Джон Тэры. Фота з яго інстаграма
«Я рады вярнуцца дадому, працаваць у Акадэміі і працягваць сваю працу ў клубе», — напісаў ён у сваім інстаграме.
Джон Тэры гуляў за «Чэлсі», з улікам маладзёжнага клуба, з 1995 па 2017 год. Згуляў 492 матчы, забіў 41 гол. Быў капітанам клуба, яго называлі «Жалезны чалавек» і «Містар Чэлсі».
Завяршыў кар'еру на наступны год у «Астан Віле». Увесну гэтага года працаваў асістэнтам у «Лестэры», які вылецеў з прэм'ер-лігі.
У мінулым годзе «Чэлсі» фінішаваў на 12-м месцы, упершыню за доўгія гады не трапіўшы ў еўракубкі.
Чытайце таксама:
У легендарнага галкіпера Эдвіна ван дэр Сара кровазліццё ў мозг
Вядомы футбольны трэнер збіраецца ўзначаліць зборную Бразіліі. Прэзідэнт краіны катэгарычна супраць
Яшчэ адна зорка сусветнага футбола перабіраецца ў Саудаўскую Аравію