Эрдаган: Украіна заслугоўвае быць у NATO

Эрдаган таксама заявіў, што Турцыя будзе дапамагаць Украіне «стаць на ногі».

08.07.2023 / 07:22

Фота: Ozan Guzelce/ dia images via Getty Image

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган падчас супольнага брыфінгу з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім у Стамбуле заявіў, што Украіна заслугоўвае быць сябрам NATO, як піша «Украінская праўда».

«Украіна заслугоўвае сяброўства ў NATO. І я хачу ў вашай прысутнасці яшчэ раз падкрэсліць адзін момант: ад наступлення справядлівага міру ніхто не прайграе».

Эрдаган таксама заявіў, што Турцыя будзе дапамагаць Украіне «стаць на ногі».

«Нашы будаўнічыя кампаніі, якія лічацца лідарамі гэтага рынку ва Украіне, дапамогуць нашым украінскім сябрам у аднаўленні краіны», — падкрэсліў турэцкі прэзідэнт.

Уладзімір Зяленскі здзяйсняе турнэ па краінах Еўропы. Ён наведаў Балгарыю, Чэхію, прыбыў у Турцыі. У пачатку наступнага тыдня прэзідэнт Украіны наведае саміт NATO ў Вільні.

Nashaniva.com