Зяленскі прыедзе на саміт NATO ў Вільню

Прэзідэнт Украіны возьме ўдзел у саміце NATO ў Вільні, гэта пацвердзіў генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнберг, паведамляе карэспандэнтка DW у Бруселі.

07.07.2023 / 14:20

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

Саміт NATO пройдзе 11-12 ліпеня ў Вільні. У мерапрыемстве возьме ўдзел каля пяці тысяч гасцей.

У горадзе будуць арганізаваныя надзвычайныя меры бяспекі, а мерапрыемства будзе ахоўваць сістэма NASAMS.

Раней паведамлялася, што на саміце не варта чакаць запрашэння ў NATO Украіны.

Nashaniva.com