Абвешчаны збор на дапамогу на лекаванне і рэабілітацыю актывіста з Бярозаўкі
Сяргей Пантус — паплечнік Вітольда Ашурка, грамадска-палітычны актывіст з Бярозаўкі. За яго плячыма шматгадовая праца на карысць Беларусі і роднага горада.
06.07.2023 / 15:53
Разам з Вітольдам Ашуркам яны ўдзельнічалі ў палітычных кампаніях, вырашалі экалагічныя праблемы роднага горада і займаліся ўшанаваннем памяці ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага.
У канцы 2021 года пад пагрозай крымінальнага пераследу з палітычных прычын Сяргей быў вымушаны з'ехаць з Беларусі і апынуўся ў Беластоку. Там ён да апошняга часу працаваў на будоўлі.
19 чэрвеня мужчыну стала блага на працы, ён страціў прытомнасць. У лякарні не адразу, але паставілі дыягназ — разрыў анеўрызмы сасудаў галаўнога мозга. Сяргею зрабілі некалькі аперацый і ўвялі на некалькі дзён у штучную кому.
Цяпер Сяргей ачуняў, але яго чакае працяглае лекаванне і рэабілітацыя (мінімум паўгода). У гэты час ён не зможа працаваць і забяспечваць сябе.
Падтрымаць мужчыну можна праз «Байсол».