Амаль сотня мігрантаў прарвалася з Беларусі на тэрыторыю Польшчы

Памежная служба Польшчы паведаміла, што ў сераду 190 мігрантаў спрабавалі перайсці мяжу з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу. Інцыдэнт адбыўся на ўчастку памежнай заставы ў Дубічах Царкоўных.

06.07.2023 / 15:50

Паводле інфармацыі ведамства, група з 95 чалавек здолела прарвацца праз мяжу. Гэтых нелегалаў затрымалі, сярод іх выявілі грамадзян Конга, Эрытрэі, Самалі, Емена, Сірыі і Егіпта.

У той жа час два чалавекі вярнуліся ў Беларусь, польскія памежнікі мяркуюць, што гэта былі праваднікі.

Усяго за 5 ліпеня польскі бок зарэгістраваў спробы 190 мігрантаў перайсці мяжу, у тым ліку група з 28 чалавек вярнулася на тэрыторыю Беларусі.

Чытайце таксама:

Польшча накіроўвае дадатковыя сілы паліцыі для аховы граніцы з Беларуссю

Польшча дабудавала электронны бар'ер на мяжы з Беларуссю

У Польшчы збіраюцца правесці рэферэндум адносна прыёму мігрантаў

Nashaniva.com