Лічба дня: праязны на ўсе віды гарадскога транспарту ў Мінску падаражэў на 666 капеек
І цяпер каштуе больш за 100 рублёў.
06.07.2023 / 13:42
Ад сёння праязны на ўсе віды гарадскога транспарту ў Мінску каштуе больш за 100 рублёў. А канкрэтна — 102 рублі 24 капейкі. Што адбылося, разбіраўся Blizko.by.
Адбылося падаражанне праезду на чыгунцы. Невядомым застаецца толькі тое, колькі зараз будуць каштаваць праязныя ў Мінску з улікам паездак на цягніках так званых «гарадскіх ліній».
Вось дакладныя лічбы.
Яшчэ ўчора праязны на ўсе шэсць відаў гарадскога транспарту ў Мінску (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро, аўтобус-экспрэс, гарадскія электрычкі) каштаваў 95,58 рубля. А сёння — ужо 102,24 рубля, або на 6,66 рубля больш (рост на 7%).
Праязны на пяць відаў транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро, аўтобус-экспрэс) — гэта значыць без гарадской электрычкі — каштуе па-ранейшаму 69 рублёў 86 капеек.
Наогул у Мінску ёсць і больш дарагі праязны, які каштуе 155 рублёў 25 капеек, але ён не ўключае ў сябе ні метро, ні гарадскія электрычкі, а дзейнічае толькі на аўтобус-тралейбус-трамвай-экспрэс на працягу 90 сутак.
Новыя тарыфы апублікаваныя на сайце «Мінсктранса» ў раздзеле «Тарыфы», на спецыяльнай старонцы — калькулятары кошту праязных, а таксама інафармацыя пра новыя цэны размешчаная ў касах метро і білетных кіёсках.