Прэзідэнт Польшчы прыехаў у Літву на Дзень каранацыі Міндоўга

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Корнхаўзэр-Дуда прыбылі з візітам у Літву.

05.07.2023 / 15:28

Фота: канцылярыя прэзідэнта Польшчы

Польскі лідар сустрэнецца сярод іншага з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і прэм’ер-міністаркай Інгрыдай Шыманіце. Ён таксама прыме ўдзел у святкаванні нацыянальнага свята Літвы, як піша «Радыё Рацыя».

Падчас візіту Анджэй Дуда разам з прэзідэнтам Літвы таксама будуць назіраць за вучэннямі польскага і літоўскага спецназа. 

На наступным тыдні ў Вільні адбудзецца саміт NATO. Таму тэмамі палітычных перамоваў у Вільні будуць бяспека, вайна ва Украіне і сітуацыя ў Беларусі ў сувязі з перамяшчэннем туды групы «Вагнер» і размяшчэннем ядзерных зарадаў.

Nashaniva.com