У Гродне насмерць разбіўся матацыкліст
Смяротная аварыя адбылася ўвечары ў Гродне. Матацыкліст не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў святлафор.
05.07.2023 / 09:36
Фота: ДАІ
ДТЗ адбылося позна вечарам на вуліцы Маставой. Матацыкліст ехаў на матацыкле Suzuki GSXR 750 з боку вуліцы Давыда Гарадзенскага, як піша абласное ДАІ.
«На закругленні дарогі перад «старым» мостам ён не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў святлафор на выспе бяспекі», — расказалі ў ДАІ.
Ад атрыманых траўмаў хлопец памёр на месцы аварыі.
Чытайце таксама: