Памёр Міхась Бурачэўскі

«Сумная вестка з Ліды. Памёр Міхась Бурачэўскі. Адарваўся тромб… Яму было 64 гады», — напісаў у фэйсбуку Станіслаў Суднік.

05.07.2023 / 08:26

Міхася Бурачэўскага пахавалі 4 ліпеня на лідскіх могілках Зосіна-2.

«Ён быў актывістам беларускага нацыянальнага руху ў Лідзе ад яго пачатку і да канца. На працягу многіх гадоў быў нязменным старшынёй рэвізійнай камісіі Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ.

Уваходзіў у камісію па ліквідацыі ўстановы інфармацыі «Выдавецкі дом ТБМ», якая выдавала газету «Наша слова».

Светлая памяць сапраўднаму патрыёту Беларусі», — напісаў Станіслаў Суднік.

Міхась Бурачэўскі піша 16-ю Агульнанацыянальную дыктоўку 2023 года

Nashaniva.com