Кітай адмяніў візіт у Пекін Жазэпа Барэля
Кітай скасаваў запланаваную на наступны тыдзень паездку Высокага прадстаўніка Еўрасаюза ў пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Жазэпа Барэля, як паведамляе Reuters.
04.07.2023 / 17:19
Жазэп Барэль. Фота: AP Photo/Virginia Mayo
«На жаль, кітайскія калегі паведамілі нам, што запланаваныя даты на наступным тыдні ўжо немагчымыя, і цяпер мы павінны шукаць альтэрнатывы», — паведаміла прадстаўніца ЕС Набіла Масралі.
Прычыны адмены візіту не называюцца.
Барэль павінен быў наведаць Пекін 10 ліпеня, каб сустрэцца з міністрам замежных спраў Кітая Цынь Ганам і абмеркаваць «стратэгічныя пытанні», уключаючы правы чалавека і вайну Расіі ва Украіне, як заяўляў у нядзелю амбасадар ЕС у Кітаі.
Паездка Барэля ў Кітай адмяняецца сёлета ўжо другі раз. У красавіку ён не змог прыехаць пасля станоўчага выніку тэста на COVID-19.
Чытайце таксама:
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг застанецца на пасадзе кіраўніка Альянсу
Краіны ШАС запусцілі працэдуру далучэння Беларусі
Прэзідэнт Літвы зноў нагадаў пра імкненне зраўняць абмежаванні ў дачыненні да расіян і беларусаў