«Кіберпартызаны» паведамілі пра кібератаку на Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

«Кіберпартызаны» паведамілі, што здзейснілі кібератаку на інфармацыйныя рэсурсы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паводле іх, «ад наступстваў кібератакі БДУ не адновіцца яшчэ доўга».

04.07.2023 / 16:15

Як сцвярджаюць «Кіберпартызаны», яны нанеслі па сістэме наступныя ўдары: 

Прычынай кібератакі канкрэтна на гэтую ўстанову стаў выхад «пакаяннага» відэа са студэнтам, якое знялі ў БДУ. Гэтым актам «Кіберпартызаны» пасылаюць сігнал: «Дзейнічаеце як карнікі — атрымліваеце як карнікі».

Акрамя таго, «Кіберпартызаны» выказваюць гатоўнасць адправіць адмінам БДУ выпампаваныя ў іх звесткі ў абмен на вызваленне 50-ці палітвязняў.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» заявілі пра ўзлом сайта спартыўнай газеты «Прэсбол»

«Кіберпартызаны» ўзламалі сайт хакейнага мінскага «Дынама» і апублікавалі там некралогі па Лукашэнку

«Кіберпартызаны» прымусілі баранавіцкі афіцыёз павіншаваць беларусаў з Днём Волі

Nashaniva.com