У Мінску затрымалі таксіста пад наркотыкамі
28-гадовы хлопец ужыў наркотыкі і выехаў на маршрут.
04.07.2023 / 10:48
Яго затрымалі супрацоўнікі наркакантролю Партызанскага РУУС паблізу ляснога масіву, як паведамляе ДАІ горада.
Падчас агляду машыны работнікі міліцыі выявілі і канфіскавалі больш за 5 доз мефедрону.
Па яго словах, наркотыкі ён набыў у даркнэце для асабістага ўжывання.
Распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.