У ДТЗ у Смалявіцкім раёне пацярпелі пяць чалавек

Паводле інфармацыі Цэнтра медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя, у ДТЗ у Смалявіцкім раёне на трасе P59 пацярпелі 5 чалавек.

04.07.2023 / 09:46

Усім пяцярым дарослым брыгады хуткай меддапамогі аказалі першасную медыцынскую дапамогу, затым пацярпелых шпіталізавалі ў Смалявіцкую ЦРБ.

У пацярпелых дыягнаставалі траўмы рознай ступені цяжкасці, у тым ліку чэрапна-мазгавыя, пераломы, пашкоджанні ўнутраных органаў. Двое пацярпелых, у якіх дыягнаставалі розныя складаныя спалучаныя траўмы, шпіталізаваныя ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі.

На месцы здарэння працавалі спецыялісты хуткай медыцынскай дапамогі і супрацоўнікі ДАІ.

Падрабязнасці паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

«29-гадовы мужчына, кіруючы аўтамабілем Citroen Xantia, ехаў з боку Чэрвеня ў кірунку Смалявічаў. Пры абгоне ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з сустрэчным аўтамабілем Volkswagen Passat. У выніку ДТЗ атрымалі цялесныя пашкоджанні кіроўцы аўтамабіляў, а таксама двое пасажыраў аўтамабіля Citroen Xantia 2002 і 1991 гадоў нараджэння», — распавяла прадстаўніца ДАІ Мінскага аблвыканкама Ірына Сапунова.

Nashaniva.com