Дроны атакавалі Сумы — два чалавекі загінулі, 19 пацярпелі
Раніцай дроны «Шахед» нанеслі ўдары па ўкраінскім горадзе Сумы. Паводле паведамлення абласной ваеннай адміністрацыі, было зафіксавана чатыры прылёты.
03.07.2023 / 19:19
Наступствы ўдару дронаў. Фота: Сумская абласная ваенная адміністрацыя
Дроны-камікадзэ пашкодзілі адміністрацыйны будынак і два шматкватэрныя жылыя дамы.
Наступствы ўдару дронаў. Фота: Сумская абласная ваенная адміністрацыя
Вядома пра дваіх загінулых і 19 пацярпелых. Як паведамляе абласная адміністрацыя, чацвёра пацярпелых застаюцца ў медустановах, з іх двое — у цяжкім стане ў рэанімацыі, двое — у стане сярэдняй ступені цяжкасці.