Саакашвілі з'явіўся на судзе ў жахлівым стане

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі з'явіўся па відэасувязі на пасяджэнні суда пасля доўгага перапынку.

03.07.2023 / 17:08

Скрыншоты з судовага пасяджэння

На відэа відаць, як схуднеў і асунуўся палітык. Падчас суда ён знаходзіцца ў бальніцы.

«Я магу быць фізічна слабым, але я вельмі моцны знутры, я вельмі моцны!» — прыводзіць словы Саакашвілі падчас судовага працэсу яго былая прэс-сакратарка і прыкладае скрыншоты.

У турму Саакашвілі трапіў 1 кастрычніка 2021 года, калі вярнуўся ў Грузію. Ён абвінавачваецца па некалькіх крымінальных справах. Па некаторых з іх Саакашвілі быў асуджаны да шасці гадоў зняволення яшчэ да вяртання ў Грузію. Па стане здароўя ён знаходзіцца ў тбіліскай клініцы і ў судзе ўдзельнічае анлайн.

У лютым паведамлялася, што палітык важыў 67 кг — амаль на 50 меней, чым быў да зняволення.

Nashaniva.com