Буйная ІТ-кампанія IBA Group цалкам пакідае Беларусь

Заснавальнік і гендырэктар IBA Group Сяргей Ляўцееў заявіў, што кампанія цалкам адыходзіць з Беларусі і Расіі. «У IBA Group ужо няма кліентаў на гэтых двух рынках», — кажа ён у інтэрв'ю Emerging Europe. 

02.07.2023 / 16:28

Цэнтр апрацоўкі даных IBA Group у Мінску. Фота: devby.io

Цяпер у кампаніі «больш распрацоўшчыкаў за межамі Беларусі, чым у Беларусі», каля 60 працэнтаў распрацоўшчыкаў — у іншых лакацыях.

Як піша Dev.by, у 2021 годзе штат IBA Group у Беларусі складаў 2380 чалавек.

У 2022 годзе IBA Group зрабіла рэструктурызацыю. Сёння на сайце iba.by прадстаўлена кампанія «Міжнародны дзелавы альянс» (раней такую назву насіў магілёўскі філіял IBA Group), IBA Group выйшла са складу яе заснавальнікаў. Кампанія абслугоўвае «кліентаў з Беларусі». На глабальным сайце IBA Group няма офісаў у Беларусі і Расіі.

Nashaniva.com