Палітвязня Андрэя Сачэўку ў калоніі змясцілі ў ШІЗА, ужо на 20 сутак

Паводле інфармацыі магілёўскага праваабарончага канала MaydayMog, палітвязня Андрэя Сачэўку з 19 чэрвеня адміністрацыя Бабруйскай калоніі змясціла ў ШІЗА на 10 сутак, а пазней працягнула тэрмін яшчэ на 10 сутак.

01.07.2023 / 19:52

Паведамляецца, што ў атрад, у якім знаходзіцца палітвязень, прыйшоў супрацоўнік калоніі Навічыхін і адкрыта заявіў, што трое чалавек, у тым ліку і Андрэй, змяшчаюцца ў ШІЗА.

У верасні 2022 года Андрэя асудзілі да 6 гадоў калоніі за каментары ў адным з гродзенскіх тэлеграм-каналаў паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Вядома, што ён напісаў каментары ў ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года, калі ішлі жорсткія разгоны пратэстоўцаў.

Вядома, што палітвязень мае разлад асобы.

Чытайце таксама:

Палітвязня Ігара Аліневіча амаль месяц утрымлівалі ў ШІЗА

«Не білі — і тое добра». Магілёўскі музыкант Аляксандр Баль на волі

Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў «Навінкі»

Nashaniva.com