18-гадовы нідэрландскі аўтагоншчык разбіўся падчас спаборніцтваў
У суботняй гонцы юніёрскай лігі Formula Regional Championship by Alpine (FRECA) на трасе Спа-Франкаршам у Бельгіі адбылася трагедыя. У выніку аварыі загінуў 18-гадовы нідэрландскі гоншчык Дылана ван'т Хоф.
01.07.2023 / 19:04
Дылана ван'т Хоф. Фота: MP Motorsport
Інцыдэнт быў падобны да таго, што ў 2019 годзе забраў жыццё 22-гадовага французскага пілота «Формулы-2» Антуана Юбера. Галандскі гоншчык страціў кіраванне на прамой і апынуўся з машынай упоперак трасы, дзе ў яго ўрэзаўся аўтамабіль іншага спартсмена — Адама Фіцтжэральда.
Улічваючы вялікую хуткасць і дрэнную бачнасць з-за дажджу, нешта зрабіць у гэтай сітуацыі было немагчыма. Ван'т Хоф атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, а Фітцджэральда даставілі ў медыцынскі цэнтр з пашкоджаннем пляча.
«Мы з глыбокім смуткам вымушаныя паведаміць, што Дылана ван'т Хоф памёр у выніку аварыі ў другой гонцы ў Спа. Прыносім шчырыя спачуванні яго сям'і, камандзе і сябрам», — гаворыцца ў заяве арганізатараў FRECA.
Чытайце таксама:
У летніку пад Бабруйскам вароты ўпалі на 13-гадовага школьніка. Яго стан стабільна цяжкі