«Не білі — і тое добра». Магілёўскі музыкант Аляксандр Баль на волі
Ён цалкам адбыў 15 сутак.
01.07.2023 / 13:54
Аляксандр Баль
Паводле інфармацыі Mayday Team, яго затрымалі пасля праверкі смартфона на мяжы.
Бард цалкам адбыў 15-сутачны арышт:
«Памятаеце: ні матрацаў палітычным затрыманым не выдаюць, ні перадач для іх не прымаюць… І чытаць нельга, і пісаць нельга. І паліць нельга таксама. Не білі — і тое добра», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку музыка пасля вызвалення.
Чытайце таксама:
Магілёўскага барда Аляксандра Баля затрымалі і асудзілі па даносе памежніка