Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў «Навінкі»

Пасля таго, як у канцы мая Паліна, стаміўшыся ад жорсткага ціску і пераследу ў калоніі, адмовілася ад беларускага грамадзянства, адміністрацыя калоніі прыняла рашэнне скіраваць яе на псіхіятрычна-судовую экспертызу. 

01.07.2023 / 13:12

Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй, які цяпер пражывае з двума непаўналетнімі сынамі ў Вільні. Паводле яго, 27 чэрвеня ім стала вядома, што Паліна ўжо ў аддзеле экспертыз у псіхіятрычным цэнтры «Навінкі».

Нагадаем: пасля таго, як у канцы мая Паліна, стаміўшыся ад жорсткага ціску і пераследу ў калоніі, адмовілася ад грамадзянства Рэспублікі Беларусь, адміністрацыя калоніі прыняла рашэнне скіраваць яе на псіхіятрычна-судовую экспертызу. Хаця 2 гады таму Паліна праходзіла ўжо экспертызу ў гэтай установе, там яе прызналі здаровай.

Як кажа Андрэй, маці Паліны ўдалося перадаць прадуктовую перадачу, бо жанчына ўжо год наогул не ела садавіны і гародніны. Аднак лекі, якія жыццёва неабходныя для арганізма зняволенай, не ўзялі, спасылаючыся на тое, што «тут усё ёсць».

Як удалося даведацца ўскосным чынам, перадачу з лекамі не ўзялі, бо «Паліна сябе дрэнна паводзіла», як піша «Вясна».

***

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на пачатку студзеня 2021 года і затым асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна павінна была выйсці летам.

Але ў мінулым годзе яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку 2023 года супраць яе завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 

Чытайце таксама:

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк везлі з калоніі ў СІЗА на Валадарскага 18 сутак

Паліну Шарэнда-Панасюк працягваюць утрымліваць у карцары. За год яна правяла там 200 сутак

Палітзняволеную Шарэнда-Панасюк за два з паловай месяцы чацвёрты раз упяклі ў ШІЗА

Nashaniva.com