Суд у Бразіліі забараніў Балсанару ўдзельнічаць у выбарах да 2030 года

Вышэйшы выбарчы суд Бразіліі пазбавіў экс-прэзідэнта краіны Жаіра Балсанару права абірацца да 2030 года. Пяць суддзяў прагаласавалі «за», яшчэ двое — супраць.

01.07.2023 / 07:25

Жаір Балсанару вітаецца з прыхільнікамі. Фота: Myke Sena / Getty Image

Балсанару пазбавілі права быць абраным «за практыку злоўжывання палітычнай уладай і неправамернае выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі на выбарах 2022 года», як піша РБК.

Рашэнне азначае, што Балсанару не зможа вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах 2024, 2026 і 2028 гадоў — двух муніцыпальных і адных прэзідэнцкіх. Аднак балатавацца на выбарах 2030 года ён зможа. Балсанару раней дапускаў вылучэнне сваёй кандыдатуры на муніцыпальных выбарах у Рыа-дэ-Жанейра.

Адмяніць абмежаванні можа толькі Федэральны Вярхоўны суд.

У кастрычніку мінулага года Балсанару прайграў выбары былому кіраўніку краіны Луісу Інасіу Лула да Сілва. За Лулу да Сілва прагаласавалі 50,8% чалавек. За Балсанару прагаласавалі 49,2% выбаршчыкаў.

У пачатку студзеня ў Бразіліі (сталіцы) пачаліся пратэсты. Пратэстоўцы пачалі штурмаваць урадавыя будынкі, уключаючы Вярхоўны суд, Нацыянальны кангрэс і рэзідэнцыю прэзідэнта.

Федэральны Вярхоўны суд Бразіліі ўключыў Балсанару ў спіс фігурантаў справы аб пагромах. 

У канцы чэрвеня над ім пачаўся суд.

Чытайце таксама:

«Пякельнае полымя эпохі Балсанару». Пачаўся суд над «бразільскім Трампам»

Прэзідэнта Бразіліі не пусцілі на футбольны матч, бо ў яго не было прышчэпкі

У Бразіліі вызвалілі занятыя пратэстоўцамі палац прэзідэнта і Кангрэс

Nashaniva.com