«Сітуацыя проста нейкі сюр». Цяжарная жанчына абурылася, што мужчыны ў мінскім метро не саступаюць месца

Цяжарная жанчына праехала ў мінскім метро 6 прыпынкаў, але, паводле яе сцвярджэння, ніхто з мужчын, якія займалі ў вагоне месцы для сядзення, не прапанаваў ёй і іншай цяжарнай побач прысесці. На прыкрую сітуацыю звярнуў увагу блогер «Мерзкий Кокобай». 

30.06.2023 / 18:30

«Сітуацыя проста нейкі сюр, я не ведаю, чаму так адбываецца. І нават не ў розніцы ж пакаленняў справа. Як бачыце, у гэтым шэрагу «недамужчын» сядзяць і немаладыя асобы, але тлумачэння гэтай сітуацыі няма.

На фота яўна відаць, што і я, і дзяўчына побач, мы не проста пераелі ў маку, але ніхто, вось зусім ніхто не саступіў месца ні мне, ні ёй на працягу ўсёй паездкі даўжынёй у 6 прыпынкаў», — абураецца жанчына.

Чытайце таксама:

Адзін выпадак на 200 мільёнаў цяжарнасцяў: гамяльчанка нарадзіла трайнят

Што няможна есці падчас цяжарнасці? І як правільна сябе паводзіць? Нечаканыя парады

Адкуль з’яўляецца страх родаў і як яго пераадолець? Гутарым з перынатальным псіхолагам

Nashaniva.com