На расійскім тэлеканале дзяўчынка паказала жэст, які лічыцца міжнародным сігналам аб дапамозе

У праграме «Мужчынскае і жаночае» на Першым расійскім канале дзяўчынка, чые бацькі сталі героямі выпуску «Суцяжніцтва», паказала міжнародны жэст, які сігналізуе пра хатні гвалт. Яна працягнула руку за спіной у малодшай сястры, раскрыла далонь у бок камеры, сагнула вялікі палец, а затым ахапіла яго іншымі пальцамі.

30.06.2023 / 15:36

Ці ведала дзяўчынка, што азначае гэты жэст, які атрымаў распаўсюд падчас пандэміі кавіду, калі з-за каранцінаў і іншых абмежавальных мер быў зафіксаваны рост выпадкаў хатняга гвалту, дакладна невядома. Аднак жэст быў паўтораны некалькі разоў. У гэты момант дзяўчынка распавядала на камеру, як яна любіць маму, піша «Медуза».

У выпуску распавядалася пра тое, як былыя муж і жонка вядуць барацьбу за чатырохгадовую малодшую сястру дзяўчынкі, якая паказала жэст аб дапамозе. У праграме маці, у прыватнасці, згадвае пра эпізоды гвалту, аб'ектам якога была яна сама.

Mash сцвярджае, што аўтары праграмы, пасля таго, як гледачы «завалілі іх пытаннямі», падалі заяву ў СК і ўжо пачалася праверка. Афіцыйна расійскі Следчы камітэт заяў з гэтай нагоды на момант публікацыі навіны не рабіў.

Nashaniva.com