Прайшло лёсаванне першага раўнда Уімблдона

Сёння прайшло лёсаванне асноўнай сеткі трэцяга ў сезоне тэніснага турніру Вялікага шлема. Беларускі даведаліся пра сваіх суперніц па першым раўндзе, як піша «Прессбол».

30.06.2023 / 13:55

Арына Сабаленка. Фота: Thibault Camus / AP

Арына Сабаленка (Беларусь, 2-гі нумар рэйтынгу) згуляе з Паннай Удвардзі (Венгрыя, 82)

Аляксандра Сасновіч (Беларусь, 66) — Нурыя Парызас Дыяз (Іспанія, 105)

Вікторыя Азаранка (19) — Юань Юэ (Кітай, 106)

Уімблдонскі турнір стартуе 3 ліпеня. Тытул будзе абараняць Алена Рыбакіна з Казахстана.

На «Ралан Гарос» у гэтым годзе Арына Сабаленка дайшла да паўфіналу. Турнір выйграла полька Іга Свёнтак.

Nashaniva.com