У Мінску BMW з 25-гадовай дзяўчынай перакуліўся на дах

Здарэнне адбылося вечарам у чацвер на сталічнай вуліцы Панамарэнкі, як паведамляе ДАІ горада.

30.06.2023 / 07:06

Фота: ДАІ

25-гадовая кіроўца, рухаючыся па вуліцы Панамарэнкі, адцягнула ўвагу і пры спробе пазбегнуць сутыкнення з аўтамабілем, што спыніўся наперадзе, рэзка затармазіла.

У выніку аўтамабіль выехаў за межы дарогі, сутыкнуўся і перакуліўся.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

На месцы працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС г. Мінска.

Nashaniva.com