Памёр акцёр, вядомы па серыяле «Санта-Барбара»
Памёр амерыканскі акцёр Нікалас Костэр, вядомы па ролі Лаенэла Локрыджа ў серыяле «Санта-Барбара».
29.06.2023 / 16:30
Нікалас Костэр. Фота: Todd WilliamsonInvision for Lionsgate / AP Images
Костэр памёр у панядзелак, 26 чэрвеня, у бальніцы Фларыды.
«Гэтым вечарам у маім сэрцы вялікі смутак. Мой бацька, акцёр Нікалас Костэр, памёр у Фларыдзе ў 21:01 у бальніцы. Калі ласка, натхняйцеся яго мастацкімі дасягненнямі і ведайце, што ён быў сапраўдным акцёрам. Я заўсёды буду натхняцца ім і ведаць, як мне пашанцавала мець такога выдатнага бацьку», — напісала дачка акцёра Дзінін Костэр у фэйсбуку.
Кінакар'ера Костэра пачалася ў 1950—1960-я гады. Ён сыграў больш за 130 роляў у фільмах і серыялах, але ў нашай краіне вядомы перадусім па папулярным у 1990-я серыяле «Санта-Барбара», дзе сыграў кіраўніка клана Локрыджаў — Лаенэла Локрыджа.
Чытайце таксама:
Спявачка Мадонна трапіла ў рэанімацыю з «сур'ёзнай бактэрыяльнай інфекцыяй»
У спевака Льюіса Капальдзі на сцэне ўзніклі праблемы з голасам, але яму дапамаглі гледач