Аднавілі магчымасць пазачарговага ўезду транспарту ў памежны пункт «Казловічы»

Уезд транспартных сродкаў у пункт пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы па-за чаргой па раней выдадзеных пропусках адновіцца ў пятніцу, 30 чэрвеня, як паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

29.06.2023 / 15:45

Фота: t.me/gpkgovby

Часовае спыненне дзеяння пропускаў было ўведзена 31 сакавіка ў сувязі з вялікай колькасцю фур на беларуска-польскай мяжы з-за, як сцвярджалася, нізкай прапускной здольнасці кантрольных службаў польскага пункта пропуску «Кукурыкі».

Старыя пропускі прадаўжаюцца з 30 чэрвеня на колькасць «нявыкарыстаных» дзён. Напрыклад, калі пропуск быў сапраўдны да 5 красавіка 2023 года, то ён прадаўжаецца на шэсць дзён — з 30 чэрвеня па 5 ліпеня ўключна.

Таксама ў Памежным камітэце паведамілі, што з 31 снежня гэтага года ў Казловічах запланаваны ўвод у эксплуатацыю сістэмы электроннай чаргі. Гэта аўтаматычна адменіць магчымасць выкарыстання пропускаў на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю памежнага пункта.

Чытайце таксама:

Мытны камітэт папярэдзіў пра магчымыя чэргі на літоўскай мяжы

На літоўскай мяжы будуць больш строгія праверкі тых, хто прыязджае з Беларусі і Расіі. Могуць нават закрыць мяжу

«Прыняты рашэнні адносна ўзмацнення нашай абароны ўсходняй мяжы» — Яраслаў Качыньскі

Nashaniva.com