«Вагнер» больш не будзе ваяваць ва Украіне — Буданаў

На думку кіраўніка ўкраінскай разведкі, сярод наступстваў «бунту «Вагнера» для Украіны значнымі з'яўляюцца кампраметацыя расійскага кіраўніцтва і тое, што падначаленыя Яўгена Прыгожына больш не будуць ваяваць супраць Украіны.

29.06.2023 / 15:14

«Мы атрымалі кампраметацыю расійскага кіраўніцтва. Чарговы раз разбураны міф аб непахіснасці расійскага рэжыму. Былі нанесены страты Паветрана-касмічным сілам РФ. А яшчэ — ПВК «Вагнер» больш не будзе ўдзельнічаць у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. А гэта самае эфектыўнае падраздзяленне РФ, якое ўмела дамагацца поспеху любой цаной», — паведаміў у каментары «Украінскай праўдзе» кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірыла Буданаў.

Nashaniva.com