На літоўскай мяжы будуць строгія праверкі беларусаў. Могуць нават закрыць мяжу
Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце распарадзілася ўзмацніць кантроль і праверкі асоб, якія ўязджаюць з Беларусі і Расіі, у тым ліку транзітам, піша Delfi.
29.06.2023 / 14:48
Літва ўзмацняе кантроль і праверкі асоб, якія ўязджаюць з Беларусі і Расіі. Фота: AP
Па словах Білатайце, калі ўзровень пагрозы ў Літве ўзмоцніцца, мяжа наогул можа быць закрытая.
З 1 студзеня 2023 года ў Літву не ўпусцілі 1200 грамадзян Беларусі і 1300 грамадзян Расіі, як піша выданне.
З улікам расійскага ўварвання ва Украіну і выкліканых гэтым пагроз нацбяспецы Літва разам з Латвіяй, Эстоніяй і Польшчай у мінулым годзе ўзмацнілі кантроль на сваіх межах.
Пасля паведамлення пра перавод ПВК «Вагнер» у Беларусь Польшча прыняла рашэнне ўзмацніць абарону ўсходняй мяжы краіны.